Вальдемар Фыдрых “Маёр”


[Rozmiar: 56219 bajtów]


Стваральнік і легендарны лідэр Памаранчовай Альтэрнатывы
галоўны ідыёлаг руху

Аўтар маніфесту Сацыялістычнага Сюррэалізму

Кароткая біяграфічная інфармацыя базуецца на доктарскай тэзе Ніколя Гоўргаўд
(Універсітет у Ліоне – лістапад 93)


Вольнасць- гэта камфорт


Маёр Фыдрых з Прэзідэнтамі Польшы,  Грузіі, Малдовы, <br>Літвы і  віцэ-прэм'ер Украіны пад час Параду Шумана ў Варшаве ў траўні 2005
Маёр Фыдрых з Прэзідэнтамі Польшы, Грузіі,
Малдовы, Літвы і віцэ-прэм'ер Украіны пад
час Параду Шумана ў Варшаве ў траўні 2005

(Клікні на малюнак, каб павялічыць)
... Маёр Фрыдрых з прэзідэнтам Украіны  Віктарам Юшчэнка пад час падпісання Аранжавага Пакту Сяброўства 12 красавіка 2005 году, на Варшаўскім  Універсітэце у час першага афіцыяльнага візіту Юшчэнка ў Польшу. ...
Маёр Фрыдрых з прэзідэнтам Украіны Віктарам
Юшчэнка пад час падпісання Аранжавага Пакту
Сяброўства 12 красавіка 2005 году, на Варшаўскім
Універсітэце у час першага афіцыяльнага візіту
Юшчэнка ў Польшу.

(Клікні на малюнак, каб павялічыць)

Вальдэмар Маёр Фыдрых нарадзіуся 8 красавіка 1953 пад астралагічным знакам Барана. Студэнт факультэту гісторыі і гісторыі мастацтва Вроцлаўскага Універсітэта. Яго ведаюць ва ўсім свеце як арганізатара масавых акцый, а таксама, як аўтара кніг і цудоўных гномаў. Незалежную дзейнасць ён распачаў у 70-х гадах. Пасля жніўня 1980 г. ён стварыў у Вроцлаве “Рух на карысць новай культуры”. Хутка пасля гэтага, у 1981 г. заклаў рух Памаранчовай Альтернатывы.


Маёр Фыдрых у Вроцлаўскім  Універсітэце – год 1981
Маёр Фыдрых у Вроцлаўскім Універсітэце –
год 1981

(Клікні на малюнак, каб павялічыць)
Маёр Фыдрых пад чыс першага студэнцкага страйку – Вроцлаў,  1981 год
Маёр Фыдрых пад чыс першага студэнцкага страйку – Вроцлаў, 1981 год
(Клікні на малюнак, каб павялічыць)

У час ваеннага становішча Палякі бліжэй пазнаёміліся з дзейнасцю Маёра праз яго каляровыя малюнкі гномікаў, якія з'яўляліся на плямах, што закрывалі антырэжымавыя слоганы. Ад 1986 г. распачаў шэраг акцый, якія праводзяцца і да сёняшняга дня (да 2005 году больш за 60). Яны ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Памаранчовай Альтернатывы.

За гэтую дзейнасць быў неаднаразова ўзногароджаны: м.і. у 1988 г. Атрымаў узнагароду Салідарнасці ад выдавецтва Пульс у Лондане, і Полкуль у Аўстрыі. Быў таксама “узнагароджаны” павялічанай увагай з боку ўрадавага міністэрства ўнутранных спраў Польшы, якое сачыла за Маёрам Фыдрыхам і яго дзейнасцю. У сакавіку 1988 г. у час правядзення флэш-мобу, на якім ён на вуліцы раздаваў гігіенічныя пракладкі – якіх не было ў тыя часы ў крамах- Маёра Фыдрыха арыштавалі і пасадзілі ў турму на тры месяцы. Аднак, у хуткім часе быў вызвалены ў выніку массавых пратэстаў.

Спрэчны вобраз – яго кахалі і ненавідзелі, ім захапляліся. Вальдэмар Маёр Фыдрых заўсёды вылучаўся фантазіяй і ўяўленнем. Ад самага пачатку яго манефестацыі былі містычнымі. Выкліканы на вайсковую камісію, дзеля таго, каб праходзіць вайсковую службу, ён з'явіўся ў мундыры маёра. А паколькі быў неахвочы да адбыцця службы, то быў вельмі ўзрадаваны тым, што яго адчыталі за знявагу. А калі яго папрасілі паважаць вышэйшае начальства, ён пачаў называць свайго суразмоўцу палкоўнікам, а пра сябе казяць, як пра маёра. Адсюль яго псеўданім, які астаўся ў яго і да сёння...

BACK

Copyright (c) 2004- La Papesse