ПАМАРАНЧОВАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА
- Гісторыя Руху -


The Big Manouvers

(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Памаранчовая Альтэрнатыва (Orange Alternative) гэта назва легендарнага, анархічнага палітычна-культурнага руху, створанага ў 1981 годзе ў Вроцлаве Вальдэмарам Фыдрыхам, якога называлі Маёр- Камендант Крэпасці Вроцлаў . Маючы пэўныя прыкметы падабенства з контр-культурным рухам Провос, пад моцным уплывам дадаізму і сюррэалізму, Памаранчовая Альтэрнатыва арганізоўвала хэпенінгі, малявала абстрактныя графіці з гномамі на плямах, якія з'яўляліся пасля замалявання антырэжымавых слоганаў. Гэтыя гномы сталі яе эмблемай, былі найбольш каляровым праяўленнем польскай антыкамуністычнай апазіцыі.

Кажуць, што назва Памаранчовай Альтэрнатывы паходзіць з факту, што гэты колер знайходзіцца паміж двума колерамі, сімбалізуючымі дзве галоўныя палітычныя сілы Польшы, а менавіта – Левых (калісці камуністаў), альбо чырвоных, і Касцёл – жоўтых. Пачаткова гэта была назва студэнцкага ліста, публікаванага Маёрам Фыдрыхам і Андрэем Дзевітам ў час першага студэнцкага страйку ў Вроцлаве ў 1981 годзе. У сапраўднасці, назва паходзіць ад захаплення Андрэя Дзевіта галанскім рухам Провос з 1960-х гадоў.

One of thousands of Dwarfs opposing Communism...
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Найбольш актыўна ў 1986-1989 гадах, калі пратэсты салідарнасці набіралі моц, Памаранчовая Альтэрнатыва была найчысцейшым праяўленнем Сацыялістычнага Сюррэалізму, маніфест якога абвесціў лідэр руху – Маёр. Іначай чым рухі, змагаючыяся за народ і за эканамічнае вызваленне, Памаранчовая Альтэрнатыва не абвяшчала канкрэтных лозунгаў. Яе праца палягала на больш радыкальнай стратэгіі – праз правядзенне акцый, пазбаўленне Дзяржавы манаполіі на Праўду.

Вялікая колькасць з тых акцый яднала ў сабе гульню і бязлітаснае асмейванне ўраду. Лідэрам і натхняльнікам Памаранчовай Альтэрнатывы быў “Маёр” - харызматычны студэнт гісторыі і гісторыі мастацтва. Маёр быў таксама аўтарам большасці хэпенінгаў, найбольш удалыя з якіх з часам станавіліся анекдотамі, якія з поспехам паўтараліся ў заходніх СМІ

A young Major on a TV clip...
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

У 1988 годзе Памаранчовая хваля разлілася па ўсёй Польшы, а хэпенінгі арганізоўваліся ў галоўных гарадах краіны. Такіх, як Познань, Гданьск, Кракаў і Варшава; у час страйку ў Новай Хуце у 1988 годзе быў прачытаны ліст для працоўнікаў, які быў поўны энтузіязму і падтрымліваў іх пратэсты. Аўтарам ліста быў Ленін. 

 

PA Activists carrying a slogan to one of the happenings...
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Іншым разам, натоўп, які сабраўся перад клеткамі шымпанзэ ў вроцлаўскім заапарку, праспяваў сталінскія гімны.

Пасля вызвалення Пініора і Бароўчыка, апазіцыйных дзеячаў і сяброў Польскай Сацыялістычнай Партыі, 30 чэрвеня 1988 г. быў зарганізаваны хэпенінг у форме судовага працэсу, дзе абвінавачанымі былі Пініор, Бароўчык, Маркс і Энгельс. Яшчэ пазней у гэтым самым годзе з нагоды гадавіны Кастрычніцкай Рэвалюцыі 4000 асоб прамаршаравала праз Варшаву, скандуючы “Мы любім Леніна”.

Усе акцыі Памаранчовай мелі вялікі поспех, часамі збіраючы больш за 10 тысяч удзельнікаў, шчаслівых з той нагоды, што могуць разам высмейваць і сароміць рэжым, які прызнавў толькі адну праўду, і які прызвычаіўся да больш стандартных форм пратэсту.

The Revolution of Dwarfs in Wroclaw, 1988
(клікні на малюнак, каб павялічыць)
A dwarf just left the wall...
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Хаця пачаткова Памаранчовая Альтэрнатыва цярпела гнеў з боку традыцыйнай апазіцыі, якая баялася, што акцыі Памаранчовай высмейваюць таксама і яе, поспех арганізацыі ў дэмістыфікацыі апазіцыі праз наданне магчымасці звычайным грамадзянам удзелу ў ёй, які дазваляў ім заставацца сабой і не вымушаў іх уступаць у шэрагі актывістаў, выйграў дзеля іх падтрымку традыцыйных апазіцыйных груп, такіх як Вайна і Мір ці Польская Сацыялітсычная Партыя, а таксама сяброў КАП (камітэт абароны працоўных), такіх, як Яцка Куроня. Сябрамі Памаранчовай у Лодзі былі – Крыштаф Скіба, пазнейшы лідэр гурта Big Cyc, ці таксама ў Вроцлаве – Яцэк Пратасевіч – сёняшні Эўрадэпутат, і Адам Ліпіньскі – адзін з лідэраў Права і Справядлівасці. 

Памаранчовая Альтэрнатыва не памерла разам з камунізмам. Яна змяніла толькі сваю мэту дзейнасці. Пасля кароткага перапынку рух вярнуўся да арганізацыі хэпенінгаў “Гном на прэзідэнта”, якія праводзіліся з нагоды выбараў главы сталіцы, у межах выбарчага камітэту “Весялейшая і Кампетэнтная Варшава”. Гэты хэпенінг застаўся ўвекавечаны ў фільме Міраслава Дэмбіньскага “Гном Прэзідэнт”.


A dolar banknote with Major's portrait
(клікні на малюнак, каб павялічыць)
A poster from the presidential campaign in 1989
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Сляды Памаранчовай Альтэрнатывы можна знайсці ва ўсім свеце ў форме доктарскіх і магістарскіх тэз, кніжных публікацый. Некалькі з найбольш сур'ёзных амерыканскіх універсітэтаў выкладаюць курсы  ў якіх ідзе размова пра рух

Сёння Памаранчовая Альтэрнатыва дзейнічае таксама па за Польшай. Некалькі хэпенінгаў былі зарганізываныя ў Францыі пры супрацоўніцтве са студэнтамі ў Аррас і Нанцы, супраць глабалізацыі, стэрэатыпаў, а таксама некантраляваных кампаній паліцэйскай дзяржавы. 

1 траўня 2004 па запрашэнні мэра Нанцы Маёр Фыдрых і студэнты тамашняга ўніверсітэту зарганізавалі хэпенінг ўрачыстага прыняцця новых краін да Эўрапейскага Звязу ў межах Фестывалю  Traversees. У снежні 2004 году, калі ва Украіне ў выніку Памаранчовай Рээвалюцыі да ўлады прыйшлі дэмакраты, Маёр Фыдрых з групай польскіх і ўкраінскіх студэнтаў далучыліся да яе, арганізаваўшы хэпенінг “Кіеў – Варшава – Сумесная Справа” і паехалі Памаранчовым Аўтобусам з Варшавы да Кіева. У часе падарожжа яны спыняліся ў Гарадах Польшы і Украіны, арганізоўваючы там хэпенінгі, пад час якіх удзельнікі маглі вязаць Памаранчовую Шаль Падтрымкі, распачатую ў Варшаве перад амбасадай Украіны спявачкай Русланай, вобразам Рэвалюцыі і пераможцай Эўрабачання.

Ruslana in Warsaw OA's Happening
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Гэты шаль, складаючы ў суме 16 м. быў уручаны Руслане Маёрам і Маяй – маладой студэнткай польска-украінскага паходжання – на сцэне майдана  ў день ІІ тура выбараў перад сабранымі сотнямі тысяч прыхільнікаў Рэвалюцыі як сімвал польска-украінскага сяброўства.

Руслана ўручыла яго прэзідэнту Юшчэнка праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння вынікаў і яго прыбыцця на сцэну Майдану. Каманда Юшчэнко, агорнутая ў шаль праспявала гімн Украіны разам з зграмаджоным натоўпам. Гэтыя падзеі, разам з прыгодамі Памаранчовага Аўтобусу былі змешчаны ў Фільме Марка Дембіньскага “Гномы едуць на Украіну”. У чэрвені 2005 г. у Эўрапейскім Парламенце адбылася выстава, прысвечаная гісторыі Памаранчовай Альтэрнатывы.

У лістападзе і снежні 2005 г. выставы гісторыі руху былі паказаны ў галоўных гарадох Украіны і больш месяца прайходзілі на тэрыторыі Центра Сучаснага Мастацтва пры Кіева-Магілянсай Академіі – найбольш прэстыжнай галерэі сучаснага мастацтва Украіны, працуючай пры галоўным акадэміцкім і інтэлектуальным асяродку краіны. 


Orange Ukraine's leaders with the scarf
(клікні на малюнак, каб павялічыць)
Ukrainian student group R.E.P. makes a happening inspired by Orange Alternative}
(клікні на малюнак, каб павялічыць)
French students in happening inspired by and co-organized by Orange Alternative's Major
(клікні на малюнак, каб павялічыць)

Сёння з перспектывы некалькіх дэкад Памаранчовая Альтэрнатыва можа быць прызнана як адзін з найбольш уплывовых рухаў у свеце ў гісторыі
пасіўнай апазіцыі і антытаталітарызму, які ўпісваецца ў традыцыі Махатма Гандзі.

 

На падставе артыкулу Георгія Бранхфлаўэра

POWROT DO STRONY GLOWNEJ

Copyright (c) 2004- La Papesse